БЕЛ Ł РУС

Гэтым разам зондаў на беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана ў два-тры разы меней, чым сярод тыдня

25.10.2025 / 11:57

Nashaniva.com

Улады Літвы не разглядалі магчымасці збіваць гэтыя метэазонды.

Кіраўнік Нацыянальнага крызіснага цэнтра Вільмантас Віткаускас сказаў у інтэрв’ю радыё LRT, што на гэты раз шараў прыляцела прыкладна ў 2—3 разы менш, чым гэта было на пачатку тыдня.

«Пакуль складана назваць дакладныя лічбы, але, судзячы па выявам на радарах, уварванне было ў 2—3 разы меншае, чым на пачатку гэтага тыдня, у аўторак-сераду», — заявіў Вільмантас Віткаўскас.

Па яго словах, у паветры было зафіксавана тры, а ўвогуле заўважана чатыры паветраныя шары. «Аднак учора вечарам і на працягу ўсёй ночы хваляванне выклікала тое, што напрамкі, у якіх ляталі паветраныя шары, былі вельмі небяспечнымі — былі закрануты не толькі аэрапорт Вільні, але і аэрапорт Коўна», — сказаў Віткаўскас.

Ён падкрэслівае, што ўлады не разглядалі магчымасці збіваць гэтыя метэазонды. Гэта небяспечны спосаб, які прадстаўляў бы яшчэ большую рызыку для жыхароў, будынкаў і інфраструктуры. Паколькі мы ведаем, што груз не небяспечны — кантрабандныя цыгарэты, — значна надзейней было дачакацца, пакуль яны прызямляцца, а затым шукаць кантрабандыстаў, якія ажыццяўлялі гэтую аперацыю», — адзначыў суразмоўца.

«Праца зараз ідзе поўным ходам. (…) Нашы сілы сапраўды працуюць інтэнсіўна, як паліцыя, так і памежнікі», — дадаў Віткаўскас.

Па словах чыноўніка, няма дадзеных, каб сітуацыя як-небудзь паўплывала на іншыя самалёты, якія ляталі ў паветраным прасторы Літвы, але не прызямляліся на тэрыторыі краіны.

Ён таксама падкрэсліў, што пасля закрыцця адразу двух аэрапортаў краіны стала значна складаней перакіроўваць рэйсы.

Нагадаем, што ўчора вечарам з-за метэазондаў былі закрытыя Віленскі і Ковенскі аэрапорты, дзясяткі рэйсаў адмененыя, або перанакіраваныя ў Палангу, былі закрыты пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула