БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Паўночнай Карэі Чвэ Сон Хі прыедзе ў Беларусь

26.10.2025 / 11:2

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў КНДР Чвэ Сон Хі зробіць візіт у Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

Міністр замежных спраў КНДР Чвэ Сон Хі. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP, File

Візіт адбудзецца па запрашэнні міністэрстваў замежных спраў Расіі і Беларусі. Тэрміны паездкі і парадак дня не ўдакладняюцца.

У ліпені 2024 года міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў наведаў КНДР з афіцыйным візітам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула