У Дзяржынскім раёне маршрутка з пасажырамі з’ехала ў кювет
Адзін чалавек шпіталізаваны.
У Дзяржынскім раёне 26 кастрычніка каля 08:30 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага таксі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 45‑гадовы кіроўца аўтобуса Mercedes Benz Sprinter, які рухаўся па маршруце Іванава — Мінск, адцягнуўся на люстэрка задняга віду. У выніку ён з'ехаў на правую абочыну, наехаў на дарожны знак, пасля чаго з'ехаў у кювет.
На момант ДТЗ у маршрутцы знаходзілася 13 пасажыраў. Пяць чалавек былі дастаўленыя ў бальніцу для абследавання. У выніку адзін пасажыр быў шпіталізаваны, а чацвёра адпушчаныя пасля аказання медыцынскай дапамогі.