З Каардынацыйнай рады збегла нават Вольга Карпушонак
Вольга Карпушонак, былая адвакатка, якая абвінаваціла Паўла Латушку ў харасменце, а пасля тэрмінова пакінула Еўропу, заявіла, што выходзіць з Каардынацыйнай рады.
Вольга Карпушонак, сакавік 2025 года. Фота: karpushonak26 / Instagram
«Асобна хачу выказаць недавер АПК і ОСЦ, прадстаўнікі і лідары якіх, не разабраўшыся ў сітуацыі і не маючы на тое падстаў, адразу сталі на бок Паўла Латушкі — чалавека, чые дзеянні прымусілі мяне адчуваць сябе небяспечна, пакінуць ЕС і жыць у страху», — заявіла яна.
Нагадаем, што доказаў харасменту Карпушонак публічна не прадаставіла.
Раней пра свой выхад з КР заявілі блогер Аляксандр Кабанаў, а пасля і яго блок «Воля», прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.
Чытайце таксама:
Фракцыя «Воля» выйшла з Каардынацыйнай рады