Ягор Шаранговіч закінуў першую шайбу ў сезоне
Ягоны «Калгары» сёння ноччу спыніў серыю з сямі паразаў і выйграў у «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» у матчы чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі з лікам 5:1.
Фота: «Калгары Флэймз»
Ягор згуляў на правым фланзе трэцяга звяна. На 32‑й хвіліне Шаранговіч кінуў з лёту, Ігар Шасцёркін адбіў кідок, аднак затым уласнай пасткай пераправіў шайбу ў вароты.
Ягор кепска пачаў сезон, у яго была толькі адна галявая перадача, беларусаў пераводзілі са звяна ў звяно, а двойчы нават не ставілі на гульні.
Ягоны «Калгары» выступае катастрафічна, у каманды толькі дзве перамогі, восем паразаў і апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.