БЕЛ Ł РУС

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

27.10.2025 / 8:20

Nashaniva.com

Мінабароны Расіі паведаміла пра 40 дронаў, збітых над сталічным рэгіёнам

У ноч на 27 кастрычніка 40 беспілотнікаў былі збіты над тэрыторыяй Маскоўскага рэгіёна, у тым ліку 34 дроны, што ляцелі на Маскву, паведаміла Мінабароны Расіі.

Аэрапорты Дамадзедава і Жукоўскі на працягу амаль трох гадзін не прымалі і не адпраўлялі самалёты, вынікае з паведамленняў Расавіяцыі. Пра гукі выбухаў паведамлялі жыхары Падольска, Клімоўска і Дамадзедава, перадае «Остоорожно, Москва».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула