БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам пабудуюць больш за 50 катэджаў за кошт бюджэту

27.10.2025 / 11:4

Nashaniva.com

У аграгарадку Калодзішчы хочуць пабудаваць больш за 50 жылых дамоў за бюджэтныя сродкі. Інфармацыя аб тэндарах на будаўніцтва з’явілася на сайце дзяржаўных закупак, заўважыў Onliner.by.

Будаўніцтва будзе адбывацца на трох пляцоўках. Першая знаходзіцца паміж вуліцамі Валмянскі Шлях і Міхайлаў Кут. Тут плануюць узвесці 11 аднакватэрных дамоў, а таксама абсталяваць паркоўку на 13 месцаў і зоны для дзіцячых гульняў і адпачынку.

Другая пляцоўка большая — яна размешчана паміж вуліцамі Валмянскі Шлях і Райскі Куток. Тут прадугледжваецца будаўніцтва 36 аднакватэрных дамоў (ці 35 дамоў і аднаго адміністрацыйнага будынка). Як і на першай, тут пабудуюць паркоўку на 38 месцаў, дзіцячую і спартыўныя пляцоўкі, таксама зону для адпачынку.

На трэцяй пляцоўцы, якая знаходзіцца на вуліцы Дубовы Лог, плануецца пабудаваць 9 аднакватэрных дамоў і абсталяваць пляцоўкі для дзіцячых гульняў, варкаута і адпачынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула