Даляр на таргах апусціўся на пяць капеек
На таргах у Мінску 27 кастрычніка амерыканская валюта апусцілася на 5,31 капейкі да 2,927 рубля.
Расійскі рубель вырас на 2,67 да 3,6957 за 100 адзінак.
У пачатку года даляр каштаваў 3,4735, пасля чаго пачалося яго зніжэнне. У сярэдзіне ліпеня ён падаў да 2,91, а пасля некалькі месяцаў танчыць вакол планкі тры рублі, то апускаючыся, то падымаючыся вышэй.