Суд прызнаў тыкток-старонку Сяргея Ціханоўскага «экстрэмісцкай»
Цяпер на яе падпісаныя амаль 500 чалавек.
Інфармацыю аб прызнанні тыкток-старонкі Ціханоўскага на сайце Мінінфарма заўважыла «Вясна».
Скрыншот: старонка Сяргея Ціханоўскага ў тыктоку
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Смалявіцкага раёну 23 кастрычніка.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі тыкток-старонка volyabela і старонка ў Threads free_zhlobin.