БЕЛ Ł РУС

Затрымалі махляра-крыптавалютчыка, які падмануў 50 чалавек

28.10.2025 / 8:55

Nashaniva.com

Яго затрымліваў ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы «Алмаза», паведамляе прэс-служба МУС.

Вядома, што 30‑гадовы мужчына ў чатах называўся экспертам у сферы крыптаінвеставання.

Патэнцыйным кліентам прапаноўваў укласціся і гарантаваў вяртанне грошай у кароткія тэрміны з высокімі працэнтамі ў якасці бонусаў. Але абавязкі не выконваў, а атрыманыя грошы траціў у анлайн-казіно.

Вядома, што за паўгода ён завалодаў грашыма грамадзян Беларусі і Расіі больш чым на мільён рублёў.

Паводле папярэдняй інфармацыі. ад яго дзеянняў маглі пацярпець больш за 50 чалавек, якія страцілі больш на мільёны даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула