БЕЛ Ł РУС

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг

28.10.2025 / 14:26

Nashaniva.com

Як даведаўся Office Life, кампанія падала заяўку на рэгістрацыю новага таварнага знака ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Фота: Office Life

Брэнд life:) развівае ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый». Кампанія падала заяўку на рэгістрацыю новага таварнага знака ў пачатку верасня 2025 года. Ён уяўляе сабой найменне брэнда Life са знакам, чымсьці падобным да сэрца. Цяпер кампанія выкарыстоўвае слова life са смайлікам, які адлюстроўвае ўсмешку.

Office Life запытаў каментар у кампаніі. Там расказалі, што сапраўды зарэгістравалі таварны знак, а таксама анансавалі шэраг маштабных змяненняў. Рэгістрацыя новага таварнага знака — гэта першы крок з іх.

Калаж Office Life

«Для нас важна прэзентаваць змены ў поўным аб’ёме, каб захаваць канцэпцыю і ідэйную частку праекта. Таму ўсімі дэталямі мы падзелімся падчас афіцыйнага запуску», — расказалі ў кампаніі.

У life:) не называюць дакладныя тэрміны, аднак абяцаюць, што «хутка раскажуць усе падрабязнасці і абавязкова падзеляцца імі з шырокай аўдыторыяй».

Аператар life:) пачаў працаваць у Беларусі ў 2008 годзе. З 2022 года 100%-вым уладальнікам кампаніі з’яўляецца найбуйнейшы турэцкі аператар Turkcell.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула