Макулатуру з Беларусі дазволілі вывозіць толькі па ліцэнзіі
Адпаведная пастанова Саўміна ад 23 кастрычніка 2025 года № 577 апублікаваная 28 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале. Паводле яе, у Беларусі на паўгода ўведзена ліцэнзаванне вывазу рэгенераваных паперы і кардона (макулатуры і адкідаў).
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Названыя тавары (якія ідуць у адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС пад кодам 4707) можна будзе вывозіць толькі па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з канцэрнам «Беллеспаперпрам».
Адной з падстаў для адмовы ў выдачы ліцэнзіі можа быць неабходнасць задавальнення патрэбаў арганізацый на ўнутраным рынку ў таварах, заяўленых да вывазу. Абмежаванне не распаўсюджваецца на тавары, якія перамяшчаюцца транзітам.
Чытайце таксама:
У Мінску тэстуюць новую сістэму вывазу смецця
Лукашэнка ўвёў абавязковую маркіроўку кожнага ювелірнага вырабу
Падоўжылі забарону на вываз з Беларусі некаторых прамысловых тавараў