КНДР правяла запуск крылатых ракет перад візітам Трампа ў Сеул
Галоўнае ўпраўленне ракетабудавання КНДР 28 кастрычніка правяло выпрабавальны запуск стратэгічных крылатых ракет «мора—зямля».
KCNA.kp
Вертыкальна запушчаныя крылатыя ракеты, мадыфікаваныя для запуску з карабля, паразілі цэль, праляцеўшы па вызначанай траекторыі паветранай прасторы над морам, паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва.
Дональд Трамп акурат ажыццяўляе турнэ па ўсходняй Азіі. Сёння ён павінен прыбыць у Сеул — сталіцу Паўнёвай Карэі. Раней ён не выключаў сустрэчу з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам.