БЕЛ Ł РУС

Трамп не змог дамовіцца аб сустрэчы з Кім Чэн Ынам

29.10.2025 / 10:49

Nashaniva.com

«Я вельмі добра ведаю Кім Чэн Ына. Мы сапраўды не змаглі разлічыць час», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Трамп і Кім-трэці падчас сустрэчы ў чэрвені 2019 года ў дэмілітырызанавай зоне. Фота: AP 

Прэзідэнт ЗША паведаміў, што не сустрэнецца з лідарам КНДР, паведамляе Бі-бі-сі.

На сустрэчы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Мёнам Трамп адзначыў, што паміж поўначчу і поўднем Карэйскага паўвострава даўно ёсць напружанасць.

«Я вельмі добра ведаю Кім Чэн Ына. Мы сапраўды не змаглі разлічыць час. Пабачым, што можна зрабіць, каб усё гэта ўладзіць», — дадаў Трамп.

Таксама падчас сустрэчы прэзідэнт Паўднёвай Карэі падарыў Трампу копію старажытнай залатой кароны ў знак «новага даверу і таварыства паміж Карэяй і ЗША». Заўтра ў Трампа запланаваная сустрэча з Сі Цзіньпінам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула