БЕЛ Ł РУС

Гітарыст вулічнай групы «Стоптайм» зрабіў у аўтазаку прапанову спявачцы Наока

29.10.2025 / 13:33

Nashaniva.com

Затрыманыя вакалістка расійскага гурта «Стоптайм» Наока і гітарыст Аляксандр Арлоў абвясцілі пра заручыны.

Гітарыст Аляксандр Арлоў прапанаваў у аўтазаку Дзіяне Логінавай (Наока) стаць яго жонкай. Музыкаў везлі адбываць арышт. Пярсцёнак з сурвэткі ён падаў у скрынцы з-пад IQOS, піша «Бумага».

«Стоптайм» — вулічная расійская група. У інтэрнэце сталі віруснымі відэа яе выступленняў з выкананнем песень «Порнафільмаў», Манетачкі, Noize MC і іншых музыкаў, прызнаных у Расіі «замежнымі агентамі».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от «Бумага». Петербург в ваших руках (@paperpaper_ru)

На адным з апублікаваных відэа музыкі выконвалі песню «Кааператыў «Лебядзінае возера»» рэпера Noize MC, якую ў маі расійскі суд забараніў, указаўшы, што ў ёй «выкарыстоўваюцца прыніжальныя і абразлівыя характарыстыкі, якія могуць быць атаясамлены з фігурай, што сімвалізуе народ РФ».

Вакалістка група — 18‑гадовая Дзіяна Логінава.

15 кастрычніка музыкаў пасля чарговага выступу затрымалі і асудзілі на 13 сутак за арганізацыю масавага мерапрыемства.

Учора іх не выпусцілі на волю, Дзіяну аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў (380 даляраў) па пратаколе аб «дыскрэдытацыі» арміі з-за выканання песні Манетачкі «Ты салдат» і адправілі назад у паліцыю для складання новага пратакола. Раней дзяўчыну страшылі крымінальнай справай.

Сёння Наоку зноў асудзілі на 13 сутак. Яе прызналі вінаватай у «арганізацыі масавага знаходжання грамадзян, што пацягнула парушэнні грамадскага парадку».

Няўзабаве суд павінен разгледзець другі пратакол у дачыненні да гітарыста Аляксандра Арлова. Яго напярэдадні, як і Наоку, затрымалі на выхадзе са спецпрыёмніка, дзе ён правёў 12 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула