БЕЛ Ł РУС

Сузаснавальніка Wargaming прысудзілі да 13 гадоў зняволення і штрафу на 2,1 мільёна рублёў

29.10.2025 / 14:47

Nashaniva.com

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без зменаў прысуд у 13 гадоў пазбаўлення волі, завочна вынесены Мікалаю Кацалапаву, сузаснавальніку Wargaming. Яго прызналі вінаватым у «фінансаванні тэрарызму і экстрэмізму».

Мінскі гарадскі суд першапачаткова асудзіў 46‑гадовага бізнэсмена ў верасні — яго абвінавацілі ў фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці. 

«Даказана, што Кацалапаў за тры гады ўнёс больш за 60 плацяжоў на не менш як Br750 тыс., спансаруючы чатыры экстрэмісцкія і тры тэрарыстычныя арганізацыі», — заяўляе СК.

Насамрэч гаворка ідзе пра ініцыятывы беларускай грамадзянскай супольнасці і фонды салідарнасці з рэпрэсаванымі па палітычных матывах.

Акрамя 13‑гадовага тэрміну ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, суд прызначыў значны штраф у памеры 2,1 мільёна беларускіх рублёў.

Судовая калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 28 кастрычніка разгледзела апеляцыйную скаргу і пастанавіла пакінуць першапачатковы прысуд без зменаў.

Кацалапаў не ў Беларусі, прысуд завочны.

СК паведамляе, што ў Кацалапава ў сталіцы ёсць маёмасць, у тым ліку люксавыя аўтамабілі і дарагая нерухомасць, што будзе выкарыстана для забеспячэння выплаты штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула