Былы стачкамавец з Салігорска загінуў на вайне з Украінай
На вайне ва Украіне ваяваў як расійскі найміт і загінуў член стачкама «Беларуськалія». У 2020‑м ён падвяргаўся пераследу.
У спісе загінулых наймітаў расійскай арміі канал «Витебск, я гуляю!» заўважыў імя Дзмітрыя Іванавіча Сідарчука, 1980 года нараджэння.
Яго прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння супадаюць з персанальнымі данымі былога работніка салігорскага камбіната.
У кастрычніку 2020‑га Сідарчук далучыўся да стачкама, у лістападзе 2020‑га затрымліваўся і быў аштрафаваны па справе аб экскурсіі (група працаўнікоў паехала на экскурсію ў Косава, іх затрымалі і судзілі).
Паводле звестак украінскага праекта «Хочу жить», Сідарчук загінуў 26 мая 2025 года.