БЕЛ Ł РУС

Літва абяцае карэкціроўкі працы закрытых пераходаў — беларусам дадуць магчымасць вярнуцца дадому

30.10.2025 / 13:35

Nashaniva.com

«І памахаем». 

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч абяцае скарэктаваць рашэнне Літвы наконт працы закрытых памежных пераходаў з Беларуссю, каб беларусы маглі выехаць на радзіму, піша BNS.

«Паглядзім, падкарэктуем. Я думаю, абмяркуем, бо сапраўды, калі людзі хочуць выехаць, то, безумоўна», — сказаў Кандратовіч.

«І памахаем», — дадаў лідар кансерватараў Лаўрынас Кашчунас, на што міністр унутраных спраў не адрэагаваў, піша BNS.

«Калі ў некаторых заканчваецца часовы дазвол працаваць, жыць, няхай з'едуць як мага хутчэй. Ці не бачыце вы магчымасці пашырыць гэтыя магчымасці?» — дадаў Кашчунас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула