БЕЛ Ł РУС

Літва афіцыйна паведаміла ўладам Беларусі пра закрыццё пунктаў пропуску на мяжы

30.10.2025 / 17:45

Nashaniva.com

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, у беларускія памежныя органы паступіла афіцыйная нота ад Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, згодна з якой урад Літоўскай Рэспублікі 29 кастрычніка 2025 года прыняў пастанову «Аб абмежаванні і прыпыненні перасячэння дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі».

Згодна з дакументам, з 29 кастрычніка дзейнічаюць абмежаванні на рух людзей і транспарту праз пункт пропуску «Меднікі» («Каменны Лог»). Яны будуць працягвацца да 01:00 1 снежня 2025 года па беларускім часе.

У ДПК удакладняюць, што забарона не тычыцца:

Таксама абмежаванні не распаўсюджваюцца на беларускіх грамадзян — супрацоўнікаў дыпламатычных і консульскіх устаноў гэтых дзяржаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі.

Акрамя таго, перасячэнне мяжы праз «Меднікі» («Каменны Лог») можа дазваляцца ў асобных выключных выпадках па хадайніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы.

Адначасова ў пункце пропуску «Салечнікі» («Беняконі») афармленне людзей і транспарту цалкам спынена.

Чытайце таксама:

«Мінус 650 еўра». Як беларусы рэзка змяняюць маршруты пасля закрыцця мяжы з Літвой

Сотні літоўскіх фур захраслі ў Беларусі — транспартнікі Літвы заклікаюць урад тэрмінова шукаць выйсце

Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю

У МЗС заявілі, што Літва закрыла мяжу з Беларуссю, бо хоча грошай ад ЕС

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Каментары да артыкула