У Мінску трапіла ў аварыю машына хуткай дапамогі
Аварыйная сітуацыя здарылася днём 30 кастрычніка на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Алфёрава. Па словах супрацоўнікаў ДАІ, адбылося сутыкненне машыны хуткай дапамогі з легкавым аўтамабілем Audi.
Фота: Telegram / УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Хуткая дапамога ехала на забаронены сігнал святлафора, але з уключанымі мігалкамі і сігналам сірэны.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, машыны атрымалі толькі механічныя пашкоджанні.