Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць
29 кастрычніка спецыялісты Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута пачалі тэставаць мазырскі мост праз Прыпяць, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі. Маштабны рамонт пачаўся тут у лістападзе 2023 года, пішуць «Моцныя навіны».
Для абследавання ўстанавілі прыборы для статычных выпрабаванняў арачнай пралётнай будовы, поймавых жалезабетонных пралётаў і іншых сегментаў. Для праверкі выкарыстоўвалі чатыры МАЗы, кожны вагой 33 тоны. Агулам нагрузка складала 133 тоны.
Папярэдне, мост працуе як след — па разліках праекта рэканструкцыі. Канчатковае заключэнне экспертаў чакаецца на наступным тыдні.
Цяпер тут працягваецца ўпарадкаванне, укладваюцца асфальтабетон і тратуарная плітка, ідзе ўстаноўка агароджы і наладжваецца асвятленне.
Увод аб'екта ў эксплуатацыю запланаваны на пачатак лістапада.
Чытайце таксама:
У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць
Як выглядае ў Мазыры мост праз Прыпяць, будаўніцтва якога завяршаецца ФОТЫ