Віленскі аэрапорт адкрыўся а 03:30 ночы
З 21:35 ён быў закрыты з-за кантрабандных шароў з Беларусі.
«На працягу дня магчымыя затрымкі асобных рэйсаў з-за парушэнняў у працы экіпажа і ратацыі паветраных суднаў. Пасажырам, чые рэйсы былі перапынены з-за абмежаванняў або адменены, рэкамендуецца звяртацца непасрэдна ў свае авіякампаніі для атрымання больш падрабязнай інфармацыі», — гаворыцца ў фэйсбук-акаўнце аэрапорта.
На мінулым тыдні праца аэрапорта парушалася чатыры разы, у тым ліку тры вечары запар: з пятніцы па нядзелю.
Літва прыняла рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю да 30 лістапада.