БЕЛ Ł РУС

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы

31.10.2025 / 15:36

Nashaniva.com

На вытворчай пляцоўцы 4‑га рудаўпраўлення адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты на адкрытай пляцоўцы цэха мембраннага электролізу.

Пацярпелі 4 чалавекі. Адбылося пашкоджанне суседняй ёмістасці з салянай кіслатой. На месцы здарэння працуюць 8 адзінак тэхнікі МНС.

Мінздароўя дадало, што ўсе чатыры рабочыя з хімічнымі апёкамі, камбінаванымі траўмамі знаходзяцца ў Салігорскай ЦРБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула