БЕЛ Ł РУС

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»

1.11.2025 / 11:0

Nashaniva.com

Іна Корбут па адукацыі дзіцячы псіхолаг.

Іна Корбут. Фота з яе старонкі Укантакце

Іне Корбут 31 год. Яна родам з Нароўлі. Скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова на дзіцячага псіхолага. Жыла таксама ў Мазыры і Магілёве. Невядома, кім Іна працавала раней, апошнія тры гады яна мае статус індывідуальнай прадпрымальніцы, кірунак яго дзейнасці — фатаграфія.

У Іны ёсць котка. Дзяўчына любіць падарожнічаць і актыўна адпачываць. Напрыклад, год таму выбралася на экскурсію ў Чарнобыльскую зону. Ніякіх палітычных рэпостаў ці публікацый яна не рабіла. Але паўдзельнічала ў «Марафоне адзінства», які прайшоў у «Мінск-Арэне», і пахваліла яго на старонках мясцовай раёнкі:

Іна Корбут. Фота з яе старонкі Укантакце

«Я наведала некалькі канцэртаў марафону і магу сказаць, што ў кожным горадзе свая ўнікальная атмасфера. У Мінску запомніліся сучасныя аранжыроўкі з арыгінальным светлавым шоу на даўно знаёмыя і ўлюбёныя намі песні. Гэта сведчыць пра тое, што мы рухаемся наперад, не забываючы нашы традыцыі. Але самае галоўнае — мы ідзём разам, бо фінал аб’яднаў усе раёны, вобласці, народы і канфесіі».

Іну затрымалі і асудзілі ў 2025 годзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пераслед звязаны са справай Гаюна.

Вядома, што Іне прысудзілі хімію, але прысуд, як і дакладная сутнасць абвінавачанняў, невядомыя.

Чытайце таксама:

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым

Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі да калоніі за Гаюна і «здраду дзяржаве»

Каментары да артыкула