БЕЛ Ł РУС

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі

1.11.2025 / 12:22

Nashaniva.com

У Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска прайшоў Рэспубліканскі кансіліум. У ім бралі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Мінздароўя Леанід Недзень, галоўны доктар бальніцы Вольга Святліцкая, намесніка галоўнага доктара па хірургіі Аляксей Жыдкоў, спецыялісты апёкавай рэанімацыі, камбустыёлагі і хірургі.

Падчас кансіліуму спецыялісты вызначылі тактыку далейшага лячэння чатырох пацярпелых падчас інцыдэнту на «Беларуськаліі». Увечары 31 кастрычніка іх перавезлі з Салігорскай ЦРБ, паведамляе Мінздароўя.

Стан усіх чатырох пацыентаў ацэньваецца як стабільна цяжкі. У двух пацярпелых цяжкая інгаляцыйная траўма, ім праводзіцца ШВЛ, у двух — адзначаецца нязначнае паляпшэнне.

Супрацоўнікі Рэспубліканскага апёкавага цэнтра выкарыстоўваюць розныя сучасныя методыкі для лячэння падобных траўмаў, аказваюць усю неабходную медыцынскую дапамогу.

У пятніцу на 4‑м рудаўпраўленні «Беларуськалія» адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты. Была пашкоджана суседняя ёмістасць з салянай кіслатой, адбылася ўцечка. Пацярпелі чатыры чалавекі: маладая жанчына і трое мужчын. Двум пацыентам правялі аперацыі да перавозкі ў Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула