БЕЛ Ł РУС

Віктар Ганчарэнка расказаў, ці гатовы ўзначаліць нацыянальную зборную

1.11.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Беларускі трэнер, які 11 разоў быў прызнаны найлепшым у краіне па выніках года, расказаў, ці гатовы ён узначаліць нацыянальную футбольную зборную.

Betnews.by

«У душу кожнаму залезці не магу, але любы трэнер марыць, што на нейкім этапе кар’еры атрымаецца папрацаваць з нацыянальнай зборнай. Іншая справа, што, знаходзячыся ў такім залатым узросце, трэніраваць на працягу шасці міжнародных вокнаў — складана. Я люблю штодзённую працу. Мне яна дастаўляе задавальненне. На дадзены момант слаба ўяўляю спецыфіку працы трэнерам зборнай. Гэта ўжо недзе бліжэй да канца трэнерскай кар’еры», — сказаў ён.

Са жніўня 2023 года зборную Беларусі па футболе трэніруе іспанскі спецыяліст Карлас Алос. Пры ім каманда атрымала шэсць перамог, згуляла восем нічыіх і пацярпела 10 паразаў. 

У адборы да чэмпіянату свету 2026 у зборнай Беларусі чатыры паразы: ад Грэцыі (1:5), Даніі (0:6) і Шатландыі (0:2, 1:2) і не мае нават тэарэтычных шанцаў на другое месца, якое ставілася за мэту федэрацыяй футболу, хоць гэта адразу было нерэальна.

Апошнія тыдні ў футбольным асяроддзі вядзецца дыскусія, хто б мог узначаліць зборную.

Самым паспяховым этапам Віктара Ганчарэнкі быў барысаўскі БАТЭ, які пры ім шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, упершыню вывеў клуб у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў і гуляў там не раз.

Потым працаваў у Расіі з «Кубанню», ЦСКА, «Краснадарам», «Уфой», «Уралам», «Пары НН». З ЦСКА станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату суседняй краіны, але апошнія гады трэнерская кар'ера не задалася.

Спачатку ён не здолеў захаваць «Урал» у прэм'ер-лізе, а потым яго пазвалі ў «Пары НН», каб ён пакінуў клуб у вышэйшым дывізіёне, клуб фінішаваў 13-м, прайграў у стыкавых матчах «Сочы», і беларуса звольнілі. Але «Пары НН» застаўся ў прэмхер-лізе, бо «Хімкі», што фінішавалі ў мінулым сезоне 12-я, не атрымалі ліцэнзію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула