БЕЛ Ł РУС

«Баранавічы» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў вышэйшую лігу

1.11.2025 / 15:56

Nashaniva.com

«Баранавічы» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. Клуб заваяваў пуцёўку датэрмінова.

Фота: Наш край

Клуб лідзіруе ў чэмпіянаце першай лігі, да канца сезона чатыры туры. Дагнаць яго магла «Белшына», але сёння бабруйскі клуб згуляў унічыю з «БАТЭ-2» (0:0) і таму не здолее нагнаць баранавіцкую каманду.

Баранавічы — 68 балаў (30 гульняў), Дняпро Магілёў — 63 (30), Белшына — 57 (31).

Дагэтуль у «Баранавічаў» найлепшым вынікам было пятае месца ў першай лізе.

Пакідае вышэйшую лігу «Маладзечна», якое год таму выйграла чэмпіянат першай лігі, а ў гэтым сезоне ў 27 гульнях здолела толькі тры разы перамагчы і два разы згуляць унічыю і фінішуе на апошнім месцы.

А вось МЛ Віцебск, што летась падняўся з першай лігі, заняўшы другое месца, можа выйграць сёлета чэмпіянат краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула