БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ

2.11.2025 / 12:58

Nashaniva.com

Мінскі аўтамабільны завод і Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» прадставілі аўтобус МАЗ 281 прадстаўніцкага класа.

Аўтамабіль адносіцца да экалагічнага класа Еўра-5, мае дызельны рухавік, 80‑літровы паліўны бак і механічную шасціступеньчатую каробку перадач. Ён разлічаны на 10 чалавек, уключаючы вадзіцеля, расказалі падрабязнасці ў прэс-службе.

Бакавыя дзверы адчыняюцца аўтаматычна, таксама аўтаматычна высоўваецца падножка, бакавыя шкло — таніраванае.

Прасторны салон мае 7 скураных крэслаў павышанай камфортнасці з функцыяй адкідвання назад, тэлевізар, сістэму сэнсарнага кіравання аўдыя і відэа, адкідны столік, паліцы для размяшчэння асабістых рэчаў, USB-раздымы, падшклянкі.

Таксама ёсць розныя тыпы асвятлення ў залежнасці ад часу сутак, клімат-кантроль і індывідуальныя блокі вентыляцыі над кожным сядзеннем.

Яшчэ два месцы для пасажыраў знаходзяцца ў кабіне вадзіцеля.

Для вадзіцеля, даводзіць прэс-служба, таксама ўсё прадумана да дробязяў: эрганамічнае сядзенне, камера задняга віду з вывадам на галаўное ўстройства, задні парктронік, круіз-кантроль, электрычны прывад люстэркаў, шматфункцыянальнае рулявое кола, сістэмы курсавой устойлівасці і АБС.

Пра кошт аўто не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула