БЕЛ Ł РУС

Рэйтынг краін для жыцця на пенсіі

2.11.2025 / 17:08

Nashaniva.com

Беларусь у рэйтынгу не разглядалі, але ацанілі ўзровень жыцця пенсіянераў у Польшчы, Літве і Расіі.

Штогод кампанія Natixis Investment Managers праводзіць дэталёвае даследаванне і складае глабальны індэкс пенсійнага забеспячэння, у якім публікуе рэйтынг найлепшых краін свету для пенсіянераў.

На аснове даных Сусветнага банка, МВФ і афіцыйнай статыстыкі шэрагу краін складальнікі рэйтынгу ацэньваюць самыя розныя параметры жыцця пенсіянераў: цэны на прадукты і жыллё, доступ да якасных фінансавых і медыцынскіх паслуг, памер пенсіі, піша Myfin.

Першае месца ў спісе з 44 дзяржаў займае Нарвегія. На другой пазіцыі знаходзіцца Ірландыя, а на трэцяй — Швейцарыя.

У топ-10 найлепшых краін для пенсіянераў па версіі Natixis таксама ўвайшлі:

Беларусь складальнікі рэйтынгу не разглядалі, а вось краіны-суседзі ў спісе ёсць. Польшча размясцілася на 28‑й пазіцыі, Літва — на 30-й, Латвія — на 34-й, Расія — на 36-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула