БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская паляцела ў Аўстралію і Новую Зеландыю

3.11.2025 / 9:47

Nashaniva.com

З 3 па 7 лістапада Святлана Ціханоўская наведае Аўстралію і Новую Зеландыю з першым працоўным візітам.

Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

Гэта працяг глабальнай працы над тым, каб голас Беларусі быў пачуты ўсюды, ад Бруселя да Велінгтана, паведамляе яе прэс-служба.

Прадугледжваецца сустрэча з міністрамі замежных спраў гэтых краін Пэні Вонг і Уінстанам Пітэрсам, спікерам парламента Аўстраліі і дэпутатамі, якія падтрымліваюць Украіну, вядзецца праца аб сустрэчы з прэм'ерам Аўстраліі Энтані Албанісам.

Таксама будзе прапанавана далучыцца Аўстраліі да Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій, а таксама падтрымаць беларускія незалежныя СМІ праз платформу Media Freedom Coalition. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула