БЕЛ Ł РУС

У Беларусі возьмуцца за банкаўскія камісіі. Абяцаюць, што некаторыя з іх знікнуць

3.11.2025 / 12:10

Nashaniva.com

Нацыянальны банк плануе зрабіць камісійныя ўзнагароджанні банкаў эканамічна больш абгрунтаванымі. Пра гэта расказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.

Галоўчанка падкрэсліў: банкі працуюць у канкурэнтным асяроддзі, ім неабходна атрымліваць даход для таго, каб вырашаць задачы як уласнага развіцця, так і актуальнай дзейнасці. Камісійнае ўзнагароджанне за банкаўскія аперацыі — адна з крыніц даходаў банкаў. «Пытанне сапраўды ў фокусе нашай увагі. Тут павінен быць нейкі парадак», — кажа ён.

Нацбанк правёў аналіз тарыфнай палітыкі банкаў і выявіў значнае разыходжанне ў падыходах: у адных і тых жа аперацыях адны банкі не бяруць камісій, а іншыя маюць розныя тарыфы, распавёў Галоўчанка.

Каб ліквідаваць гэтыя перакосы, Нацбанк мае намер стварыць «кодэкс добрасумленнай практыкі» сумесна з Асацыяцыяй беларускіх банкаў.

Галоўчанка паведаміў пра планы пашырыць спіс бясплатных аперацый для кліентаў айчынных банкаў. Напрыклад, у яго хочуць уключыць перавод грашовых сродкаў паміж фізічнымі асобамі ў рамках аднаго банка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула