БЕЛ Ł РУС

У Беларусі заўважылі новы від птушак

3.11.2025 / 15:54

Nashaniva.com

Фотаанімаліст і відэаблогер Аляксандр Эрдман падзяліўся кадрамі са сваёй фотапасткі, якую ставіў у лясах Полацкага раёна.

Скрыншот відэа Аляксандра Эрдмана

15 кастрычніка на відэа трапілі дзве птушкі, вельмі падобныя на бурага дразда Turdus eunomus, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Буры дрозд паводле складу цела і яркіх белых броваў падобны да нашага белабровага дразда, але крыху буйнейшы.

Wikimedia Commons і фота Вадзіма Пушкарчука

Від распаўсюджаны ў лесатундры Сібіры, а зімуе звычайна ў Паўднёвай Азіі. Часам сібірскія дразды могуць залятаць восенню ў Еўропу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула