БЕЛ Ł РУС

Хрэнін праводзіць камандны збор ва Узброеных сілах

4.11.2025 / 10:18

Nashaniva.com

Сёння праходзіць аператыўны збор каманднага складу Узброеных сіл. Яго адкрывае міністр абароны Віктар Хрэнін.

Фота: Мінабароны 

Тэма збору — «Скіраванасць падрыхтоўкі Узброеных сіл, парадак вырашэння задач навучання службовых асоб органаў вайсковага кіравання і падрыхтоўкі войскаў (сіл) у 2025/2026 навучальным годзе», паведамляе прэс-служба Мінабароны. 

 Мэта збору — выпрацоўка ў каманднага складу Узброеных сіл адзінага разумення паслядоўнасці і спосабаў навучання службовых асоб органаў вайсковага кіравання і войскаў з улікам накіраванасці падрыхтоўкі Узброеных сіл у новым навучальным годзе.

У мерапрыемстве бяруць удзел кіраўнікі органаў вайсковага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і вайсковых частак і іншыя службовыя асобы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула