Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй
Пра чэргі з легкавых аўто на мяжы Беларусі і РФ паведаміў канал Infotrans Media Belarus.
Паводле інфармацыі канала, стаяць у чарзе на легкавым аўто даводзіцца ад 3 да 5 гадзін.
Чарга — толькі з боку Беларусі. З РФ у Беларусь чэргаў няма, паведамляе канал.