БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя новыя стаўкі аўтамабільнага падатку на 2026 год

4.11.2025 / 17:52

Nashaniva.com

Колькі трэба будзе заплаціць?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP/Photo Pavel Bednyakov

Змены прадугледжвае законапраект, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Для фізічных асоб падатак на легкавыя аўто вырасце на 5‑17 рублёў у залежнасці ад агульнай дапушчальнай вагі транспартнага сродку. 

За легкавы аўтамабіль, які мае дазволеную максімальную масу да 1,5 тоны (або няма інфармацыі пра гэта), падатак плануюць павысіць з 70 да 75 рублёў.

Для іншых катэгорый аўто падатак будзе такі:

Прычэпы і матацыклы

За прычэп з агульнай дапушчальнай масай да 750 кг і за прычэп-дачу падатак плануюць падняць да 49 рублёў (было 46).

За прычэп з агульнай масай больш за 750 кг (пад катэгорыю Е) — да 270 рублёў (было 253).

За матацыкл — да 49 рублёў.

Грузавы транспарт у фізічных асоб

За грузавы і грузапасажырскі транспарт агульнай масай да 2,5 тоны (катэгорыя В) падатак будзе 196 рублёў.

Калі ад 2,5 да 3,5 тон (таксама катэгорыя В) — 418 рублёў.

За грузавікі пад катэгорыю С стаўкі будуць выглядаць так:

Юрыдычныя асобы і ІП

Для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў стаўкі аўтамабільнага падатку традыцыйна больш высокія. Адпаведна і рост запланаваны вышэйшы — ад 13 да 25 рублёў за легкавыя аўто.

Стаўкі будуць выглядаць наступным чынам:

За грузавы і грузапасажырскі транспарт агульнай масай да 2,5 тоны (катэгорыя В) падатак будзе 337 рублёў.

Калі ад 2,5 да 3,5 тоны (таксама катэгорыя В) — 477 рублёў.

За грузавікі пад катэгорыю С стаўкі будуць выглядаць так:

За сядзельны цягач (галава фуры) — 562 рублі.

За матацыклы — 85 рублёў.

За прычэпы з вагой да 750 кг падатак падымуць да 141 рубля, за прычэп больш за 750 кг (пад катэгорыю Е) — да 337 рублёў.

Заможных аўтаўладальнікаў таксама чакаюць змены

Нагадаем, што з 2024 года для ўласнікаў люксавых аўто ўведзены дзесяцікратны падатак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

То-бок, за ўмоўны Bentley Bentayga, які мае масу больш за 3 тоны, фізічная асоба будзе плаціць падатак у 2700 рублёў.

Дарэчы, з наступнага года падатак за люксавыя аўто будуць узнімаць па іншай схеме.

Вельмі дарагія аўтамабілі люксавых марак будуць абкладацца дзесяцікратным падаткам да дасягнення імі дзесяцігадовага ўзросту, а люксавыя, але больш простыя маркі і мадэлі — толькі цягам 3—5 гадоў з моманту выпуску.

Згодна з праектам рэспубліканскага бюджэту, налета плануюць сабраць амаль 383,8 млн рублёў ад транспартнага падатку. Селета гэта было каля 350 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула