БЕЛ Ł РУС

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

4.11.2025 / 15:33

Nashaniva.com

У Гродне затрыманыя «вядомыя блогеры», якія сабралі 1,5 мільёна рублёў на лячэнне дзіцяці, але на дабрачыннасць аддалі капейкі, паведамляе МУС.

17‑гадовы гродзенец і яго 37‑гадовая сужыцелька збіралі сродкі на лячэнне цяжкахворага дзіцяці.

Падпісчыкам яны прапаноўвалі за 10 рублёў удзельнічаць у розыгрышы, дзе галоўнымі прызамі былі смартфоны ці аўтамабіль. Арганізатары заяўлялі, што толькі невялікая частка грошай пойдзе на прызы, а ўся астатняя сума будзе накіравана на лячэнне хлопчыка.

Агулам было сабрана 1,5 мільёна рублёў, паведамляе МУС. 

Але маме хворага дзіцяці яны перадалі толькі 200 тысяч рублёў; 315 тысяч выдаткавалі на прызы для ўдзельнікаў стрыму.

Астатні мільён рублёў, паводле МУС, пара патраціла на прыгожае жыццё — паездкі ў прэміяльныя туры на Мальдывы і ў ААЭ, арэнду элітнага жылля, азартныя гульні і іншыя забавы.

Заведзеная крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Іх імёны не называюцца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула