У Баранавічах мужчына праваліўся ў вентыляцыйную шахту
Ратавальнікі МНС дапамаглі жыхару Баранавічаў, які ўпаў у вентыляцыйную шахту падчас правядзення работ і не мог самастойна выбрацца.
Скрыншот з відэа
Паведамленне пра здарэнне паступіла ў службу выратавання 4 лістапада.
Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, яны знайшлі пацярпелага на глыбіні каля чатырох метраў. Ратавальнікі асцярожна паднялі мужчыну на паверхню і перадалі яго медыкам. Пацярпелы быў шпіталізаваны.