БЕЛ Ł РУС

Вада ў палове раёнаў Мінска стане зялёнай

5.11.2025 / 11:11

Nashaniva.com

З 11 лістапада і да канца ацяпляльнага сезону ў сеткавую ваду чатырох раёнаў Мінска дададуць адмысловы фарбавальнік флуарэсцэін.

Мінэнерга

Закране гэта дамы Ленінскага, Заводскага, Савецкага і Першамайскага раёнаў.

Ваду афарбуюць для хуткага выяўлення выцекаў і несанкцыянаванага выкарыстання цепланосьбіта, а таксама для праверкі герметычнасці воданагравальнікаў.

«Флуарэсцэін абсалютна бяспечны для здароўя чалавека і дазволены да прымянення згодна з патрабаваннямі Санэпіднагляду», — адзначылі ў «Мінскэнерга».

Пры выцеках або з’яўленні афарбаванай вады ў сістэмах гарачага водазабеспячэння мінчан просяць праінфармаваць пра гэта профільныя службы.

Вось спіс дамоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула