Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон
У сераду каля 9:50 раніцы над Віленскім аэрапортам былі ўведзеныя часовыя абмежаванні паветранай прасторы.
«Згодна з наяўнымі данымі, сітуацыя мінімальна паўплывала на два рэйсы. Паветраная прастора была зноў адкрытая каля 10:18, і ўсе аперацыі ў аэрапорце цяпер праходзяць у штатным рэжыме», — паведаміў прадстаўнік кампаніі «Літоўскія аэрапорты» Тадас Васіляўскас.
Раней аэрапорт Вільні чатыры разы за тыдзень спыняў працу праз метэазонды з Беларусі. 29 кастрычніка Літва закрыла мяжу з Беларуссю да 30 лістапада.