БЕЛ Ł РУС

У Мінску з’явіўся новы парк

5.11.2025 / 13:45

Nashaniva.com

У другім квартале жылога комплексу «Паўночны бераг» з’явілася новая зялёная зона — «Форэст Парк». Плошча тэрыторыі — каля 1,2 гектара. Парк адкрыты для ўсіх, піша Onliner.

Стваральнікі паспрабавалі максімальна захаваць натуральны рэльеф і дрэвы, з прычыны чаго парк размясцілі ў невялікай нізіне — прыкладна на 5 метраў ніжэй за ўзровень навакольных дамоў. Каб пазбегнуць праблем з ліўнёўкай, тут прымянілі сістэму «дажджавога саду»: вада пасля ападкаў збіраецца ў адмыслова адведзенай зоне і паступова ідзе ў грунт. У гэтай частцы высадзілі вільгацелюбівыя расліны і вербы.

У парку ўдалося захаваць 189 дрэў і дадаткова высадзіць яшчэ 69 дрэў і каля 190 кустоў.

На тэрыторыі ўладкаваныя лесвіцы, пандусы, дарожкі, асвятленне, зоны адпачынку і некалькі гульнявых пляцовак. У цэнтральнай зоне ўсталявалі канатную дарогу, шырокую горку, батуты. Усё абсталяванне выкананае ў экастылі.

Для дарослых прадугледжаныя пляцоўкі для пікнікоў са сталамі і лаўкамі, дзве з іх маюць зоны для барбекю. У розных пунктах парку можна знайсці арэлі, лаўкі з відам на дрэвы і невялікія зацішныя куткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула