Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту на станцыі метро «Купалаўская».
Скрыншот відэа «Мінск. Галоўнае»
«На эскалатары на станцыі «Купалаўская» пацярпела дзіця 2021 года нараджэння. Ступня дзяўчынкі захрасла паміж лесвічным палатном і каркасам эскалатара, яе вызвалілі супрацоўнікі МНС. Дзіця перадалі брыгадзе хуткай дапамогі», — паведамляюць Мінск-навіны.
Выпадак здарыўся сёння ў 12:23, эскалатар быў спынены.