БЕЛ Ł РУС

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку

5.11.2025 / 15:01

Nashaniva.com

Расійская даносніца і кіраўніца Лігі бяспечнага інтэрнэту Кацярына Мізуліна і Z-спявак Шаман (Яраслаў Дронаў) ажаніліся ў акупаваным Данецку.

Мізуліна ў сваім тэлеграм-канале выклала відэа з кадрамі з урачыстасці. На відэа жаніх і нявеста ў кашулях колеру хакі.

Шаман таксама размясціў відэа ў сваіх сацсетках.

«У Данецку мы з Кацярынай наведалі ЗАГС і распісаліся», — напісаў ён.

Размовы пра гэту ідэалагічна вывераную пару хадзілі даўно. Шаман і Мізуліна выкладвалі сумесныя фатаграфіі і рамантычныя відэа, а ў студзені 2025 года пацалаваліся на сустрэчы са школьнікамі.

«Фактычна Шаман і Мізуліна былі не жывымі людзьмі, а мемамі. (…) Але нядзельны канцэрт канчаткова звёў два мемы ў адзін», — напісала пра іх расійскае выданне «Камерсант».

Шаман вядомы такімі ўра-патрыятычнымі песнямі, як «Я русский» і «Встанем». Ён выступае на расійскіх дзяржаўных канцэртах у падтрымку вайны.

Кацярына Мізуліна — кіраўніца расійскай Лігі бяспечнага інтэрнэту і дачка фанатычнай прапуцінскай і антыўкраінскай сенатаркі Алены Мізулінай.

Брытанскія СМІ ў лютым 2024 года напісалі, што Кацярына з'яўляецца новай каханкай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула