БЕЛ Ł РУС

Улады Малдовы вырашылі закрыць «Рускі дом» у Кішынёве

5.11.2025 / 15:9

Nashaniva.com

Урад Рэспублікі Малдова ў панядзелак ухваліў законапраект аб дэнансацыі пагаднення з Расіяй аб стварэнні і функцыянаванні культурных цэнтраў.

Праект прадугледжвае закрыццё ў Кішынёве так званага Рускага дома (Расійскага цэнтра навукі і культуры — прадстаўніцтва расійскага дзяржаўнага агенцтва «Рассупрацоўніцтва»), паведамляе Radio Moldova.

Міністр культуры Крысціан Жардан заявіў, што цэнтр быў адкрыты на падставе пагаднення паміж Расіяй і Малдовай 1998 года, якое рэгулюе культурнае супрацоўніцтва. Яго тэрмін заканчваецца ў ліпені 2026. Паводле слоў міністра, дагавор не будзе працягнуты. Улады Малдовы лічаць Рускі дом інструментам гібрыднага ўплыву Крамля. Пры гэтым падкрэсліваецца, што ў Расіі малдаўскага культурнага цэнтру няма.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў тое, што адбываецца, «чарговым праяўленнем антаганізму да Расіі» і сказаў, што ўлады Малдовы праводзяць «лінію на адмаўленне ўсяго, што звязана з нашай краінай».

У «Рассупрацоўніцтве» заявілі, што пакуль «Рускі дом» працуе ў планавым рэжыме. На яго сайце пералічаныя ў якасці яго задач прасоўванне рускай культуры, расійскай адукацыі і навукі, падтрымка суайчыннікаў, умацаванне пазіцый рускай мовы, захаванне гістарычна-мемарыяльнай спадчыны, грамадская дыпламатыя і моладзевыя абмены. Раней улады Малдовы абвінавачвалі Расію ў спробах умяшання ў выбары ў краіне і ў цэлым у імкненні дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула