БЕЛ Ł РУС

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

5.11.2025 / 16:26

Nashaniva.com

У Гродне адкрылася абноўленая дарога ў мікрараёне Альшанка — участак аўтатрасы Гродна — Старадубавая — Адэльск. Рэканструкцыя праводзілася ў межах генплана развіцця горада і стане часткай вялікага аб’язнога кольца вакол Гродна, паведамляе БелТА.

Новая магістраль павінна палепшыць злучэнне паміж паўднёвымі жылымі кварталамі і прамысловымі зонамі на поўначы, а таксама разгрузіць цэнтр горада ад транзітнага транспарту.

Адкрыццё дарогі адбылося напярэдадні 7 лістапада. Удзел у ім узялі старшыня аблвыканкама Юрый Караеў, кіраўнік гарвыканкама Андрэй Хмель і прадстаўнікі будаўнічых арганізацый. На новай кольцавай развязцы правялі невялікае дрыфт-шоў і тэст-драйв на аўтамабілях Geely.

Паводле слоў Юрыя Караева, дарогу здалі значна хутчэй за запланаваны тэрмін — за шэсць месяцаў замест паўтара года. Пры гэтым чыноўнік сцвярджае, што работы нібыта выкананыя якасна і абышліся без лішніх выдаткаў.

Новая дарога мае асаблівасці: хоць гэта гарадская вуліца, пешаходнага руху тут не будзе, таму на ёй адмовіліся ад паўнавартасных тратуараў. Затое ўстаноўленыя сучасныя святлафоры, тактыльныя пліткі для людзей са слабым зрокам і энергаэфектыўнае асвятленне.

Дарога даўжынёй 3,3 кіламетра мае дзве раздзельныя паласы па 7,5 метра кожная, шырокую раздзяляльную паласу і сучаснае пакрыццё з асфальтабетону, разлічанае на вялікія нагрузкі. Таксама абсталяваныя дзве кальцавыя развязкі і зручныя аўтобусныя прыпынкі.

Чытайце таксама:

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе ў сталіцы яшчэ будуць будаваць новае жыллё

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора

У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

Каментары да артыкула