У Мінску кіроўца мікрааўтобуса наехаў на 83‑гадовую жанчыну
У Мінску адбылася трагічная аварыя: мікрааўтобус насмерць збіў 83‑гадовую жанчыну. Паводле звестак Следчага камітэта, здарэнне адбылося ўдзень 5 лістапада на вуліцы Камсамольскай.
Скрыншот з відэа
56‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes рухаўся заднім ходам па тратуары і наехаў на пенсіянерку, якая ішла па пешаходнай дарожцы. Нягледзячы на спробы рэанімацыі, жанчына памерла ад атрыманых траўмаў.
Па гэтым факце завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса — «Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека».