БЕЛ Ł РУС

Былога нафтавіка-палітвязня з Гомеля абвясцілі ў вышук

5.11.2025 / 18:45

Nashaniva.com

Экс-супрацоўнік «Беларуснафты», гамяльчук Міхаіл Лапенас, які адбыў тры гады зняволення паводле палітычна матываваных артыкулаў за каментары ў сацсетцы і ўдзел у карпаратыўным чаце, зноў абвешчаны ў вышук у Беларусі, піша «Флагшток».

Міхаіл Лапенас. Фота: сацсеткі

Былы палітвязень цяпер жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы, а пра тое, што ён знаходзіцца ў вышуку са жніўня 2025 года, даведаўся выпадкова.

На Міхаіла Лапенаса аформлены аўтамабіль які знаходзіцца ў Беларусі і які ён хацеў перааформіць. Аднак у ДАІ заявілі, што гэта немагчыма, паколькі ўладальнік праходзіць як асоба, якая знаходзіцца ў вышуку.

Прычына аб'яўлення ў вышук Лапенасу невядомая, як і тое, у чым яго абвінавачваюць беларускія сілавікі. Пры гэтым у афіцыйных базах вышуку МУС Беларусі і Расіі, выкладзеных на сайтах ведамстваў, Міхаіла Лапенаса пакуль няма.

Паводле звестак праваабаронцаў, гамяльчук быў затрыманы 12 траўня 2021 года. Пасля таго як Міхаіл цалкам адбыў тэрмін, ён выйшаў з калоніі ў 2023 годзе, а ў 2024 годзе пераехаў у Польшчу. Тут ён працуе кіроўцам і займаецца перавозкамі па Польшчы і краінах Балтыі.

Чытайце таксама:

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага

Экс-палітзняволеная Наталля Падлеўская атрымала статус прасіцеля прытулку ў Літве

Палітвязня Паўла Шпетнага асудзілі паводле новай крымінальнай справы яшчэ на два гады зняволення 

Палітзняволенага Ігара Аліневіча змясцілі ў ПКТ 

Каментары да артыкула