БЕЛ Ł РУС

Авечкін першым у гісторыі закінуў 900‑ю шайбу ў рэгулярных чэмпіянатах НХЛ

6.11.2025 / 10:3

Nashaniva.com

Расійскі форвард Нацыянальнай хакейнай лігі Аляксандр Авечкін сёння ноччу закінуў 900‑ю шайбу ў сваёй кар'еры ў рэгулярных чэмпіянатах наймацнейшай хакейнай лігі свету (без уліку Кубка Стэнлі). Яго «Вашынгтон» сёння выйграў у «Сэнт-Луіса» 6:1

Фота: тэлеграм-канал хакеіста

Авечкін — абсалютны лідар па закінутых шайбах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ. У красавіку ён пабіў вечны рэкорд Уэйна Грэцкі, у якога было 894 шайбы. У Гордзі Хоў — 801 шайба.

З дзейных сёння хакеістаў (Ярамір Ягр мае 766 шайбаў, але скончыць кар'еру ў Чэхіі) Сіднэй Кросбі мае 634, Стывен Стэмкас — 584.

Што да беларусаў, то найлепшы паказчык быў у Міхаіла Грабоўскага — 125 шайбаў. У Ягор Шаранговіча, які гуляе за «Калгары» — 103 шайбы, у Аляксея Протаса («Вашынгтон») — 48. 

Чытайце таксама:

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам

Памочнік Байдэна прапаноўваў выслаць з ЗША хакеіста Авечкіна падчас абмену палітвязнямі

Каментары да артыкула