БЕЛ Ł РУС

У Беларусі сёння скарочаны працоўны дзень

6.11.2025 / 10:13

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нагадала, што працоўны дзень 6 лістапада будзе карацейшы на адну гадзіну, бо заўтра дзяржаўнае свята — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што для тых, хто працуе поўны дзень, рабочы дзень скарачаецца на 1 гадзіну.

Для работнікаў з няпоўным графікам працягласць скарачаецца прапарцыйна. Напрыклад, пры 6‑гадзінным рабочым дні рабочы час сёння скароціцца на 45 хвілін, пры 4‑гадзінным рабочым — на 30 хвілін.

З 7 па 9 лістапада ў краіне выходныя дні.

Наступны скарочаны дзень будзе 24 снежня (серада) перад першымі Калядамі. А потым будзе адразу чатыры выходныя: 25—28 снежня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула