Якім будзе надвор'е на падоўжаныя выходныя
Прагноз надвор'я на 7—9 лістапада.
У пятніцу без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман.
Ноччу +1..+7°С, месцамі паветра будзе ахалоджвацца да 0..-2°С, максімальная днём +7..+13°С.
У суботу без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. Ноччу -1..+5°С, месцамі па краіне да -4°С, максімальная днём +6..+13°С.
У нядзелю без ападкаў, у асобных раёнах чакаюцца туман і слабы галалёд.
Ноччу -1..+5°С, месцамі да -3°С, максімальная днём +5..+12°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by