БЕЛ Ł РУС

Прынамсі 24 сваякі Пуціна атрымалі пасады, звязаныя з дзяржавай

6.11.2025 / 12:29

Nashaniva.com

Гэта рэкорд для расійскіх кіраўнікоў за апошнія сто гадоў.

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Пуцін дапамог уладкавацца на пасады, звязаныя з уладай, як мінімум 24 сваім сваякам, піша «Дождь» са спасылкай на «Праект». Верагодна, гэта рэкорд для расійскіх кіраўнікоў за апошнія сто гадоў.

Расследавальнікі ўдакладняюць, што «звязаную з дзяржавай зарплату» атрымалі сем’і «ўсіх чатырох вядомых каханак Пуціна»: Людмілы Пуцінай-Ачарэтнай, Аліны Кабаевай, Святланы Крываногіх і Алісы Харчавай.

Таксама ўлічаныя сем’і «афіцыйных» дачок Пуціна — Марыі Варанцовай і Кацярыны Ціханавай, дваюрадных братоў па лініі бацькі, дваюраднай сястры па лініі маці і дваюраднай сястры па лініі бацькі.

У расследаванні «Праекта» гаворыцца, што самыя высокапастаўленыя пасады атрымалі галіны стрыечнага брата Яўгенія Пуціна: Ганна Цывілёва, Сяргей Цывілёў і Міхаіл Пуцін атрымалі пасады ў урадзе і «Газпраме». Галіна дваюраднай сястры Пуціна па бацькоўскай лініі кантралюе кампанію «Русгідра».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула